🟩Музей воінаў-інтэрнацыяналістаў імя С.І.Грыцаўца вітаў удзельнікаў раённага семінара кіраўнікоў музеяў "Выкарыстанне патэнцыялу музейнай педагогікі ў адукацыйным працэсе".
🟩
Сёння музей ва ўстанове адукацыі – гэта значны сацыяльны інстытут, які садзейнічае культурнаму развіццю і сацыялізацыі асобы навучэнца. У сілу сваёй спецыфікі музей валодае магутнымі патэнцыйнымі магчымасцямі, фарміруе ў дзяцей уяўленні аб свеце, развівае здольнасць назіраць, сістэматызаваць, класіфікаваць атрыманую інфармацыю ў працэсе ўласнага жыцця і дзейнасці.
🟩Шырокі спектр форм і метадаў работы робіць музеі цэнтрамі грамадзянска-патрыятычнага выхавання ва ўстановах адукацыі і дае магчымасць прыцягнуць да актыўнай дзейнасці многіх навучэнцаў.


