Вялікай Перамозе прысвячаецца

Шмат часу прайшло з моманту завяршэння Вялікай Айчыннай вайны, зыходзіць пакаленне, якое памятае жахі гэтай страшэннай трагедыі нашага народу. Але людзі памятаюць пра вайну. Яна прайшла праз кожную хату, у кожнай сям’і ёсць загінуўшыя ў віхуры ваенных падзей. Таму не можа згінуць так проста памяць пра тое гора, якое прыйшло да нас у 1941…
22 чэрвеня. 41 -ы год…
Дрэвы ў квятах…
А раніцай немцы
Накрылі ўсход,
Бомбаў гул прайшоў па хатах…
Хто? Навошта? За што?
Ніхто не ведаў.
А з-за смярдзючай чумы
Гора народ наш зведаў…
Слоў больш не трэба…
Трэба хвіліна…
Падумаць крыху аб тым
Невядомым салдаце…
Гарнізон Брэсцкай крэпасці прыняў першыя ўдары нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гарнізон крэпасці пратрымаўся каля месяца, хоць нямецкія генералы адводзілі на яе захоп толькі 3 гадзіны. Апошнія дні абароны крэпасці авеяны легендамі. На яе сценах былі зроблены надпісы, якія ведае ўвесь свет: “Паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма.”
Адважна змагаліся лётчыкі ў небе Беларусі. Каля Радашковіч здзейсніў гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі, ураджэнец Беларусі, капітан Гастэла і члены яго экіпажа. Палаючы самалёт экіпаж накіраваў на групу нямецкіх танкаў і аўтамашын.
На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўводзілі “новы парадак”. Адносіны да беларусаў былі вызначаны ў плане “Ост”, згодна з якім прадугледжвалася 75% рускіх, беларусаў, украінцаў фізічна знішчыць, а астатніх 25 ператварыць у рабоў.
На Беларусі было створана больш як 260 лагераў смерці. У кожным раёне дзейнічалі канцлагеры, турмы, гета. У Мінску і яго ваколіцах знаходзілася пяць такіх лагераў. Адзін з іх – Трасцянец. Трэці пасля Асвенцыма і Майданака па колькасці знішчаных людзей – 206 500.
Людзей спальвалі, цкавалі сабакамі, закопвалі жывымі ў зямлю, атручвалі газам.
На тэрыторыі Беларусі разгарнулася масавая барацьба супраць захопнікаў. У першыя дні вайны былі сфарміраваны і пачалі барацьбу з ворагам Беластоцкі партызанскі атрад, Пінскі, якім кіраваў В. Корж, партызанскі атрад «Чырвоны Кастрычнік» у Палескай вобласці, які ўзначалілі Т. Бумажкоў і Д. Паўлоўскі. Рабочыя кардоннай фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна стварылі атрад, які ўзначаліў дырэктар фабрыкі М. Шмыроў (бацька Мінай).
Акупанты неаднаразова спрабавалі ліквідаваць партызан. За галаву Шмырова яны абяцалі карову, каня, надзел зямлі, дзясяткі тысяч марак. Але здрадніка не знайшлося. 19 кастрычніка 1941 года гітлераўцы ўзялі ў закладнікі малалетніх дзяцей камандзіра: Лізу (14 гадоў), Сярожу (10 гадоў), Зіну (7 гадоў), Мішу (3 гады). Іх даставілі ў Сураж, дзе пасля папярэдняга нападу партызан знаходзіўся магутны гарнізон. Трымалі дзяцей у голадзе і холадзе, давалі есці толькі хлеб і трохі вады. Білі і палохалі дзяцей. Дзеці спачатку крычалі, плакалі, потым перасталі. Старэйшым дзецям казалі, што бацьку ўжо злавілі і павесілі, а малодшаму, Мішу, было горш за ўсё - яму ўвесь час ладзілі "вочныя стаўкі" са злоўленымі партызанамі ў надзеі, што Міша выдасць свайго бацьку.
Фашысты абяцалі пакінуць дзяцей жывымі, калі Бацька Мінай добраахвотна здасца ў палон. Даведаўшыся пра затрыманне дзяцей, Шмыроў губляўся: ісці на штурм Суража, як прапаноўвалі партызаны, ён не хацеў - Сураж ім было не ўзяць, а менавіта на гэта і разлічвалі фашысты. Спачатку ён хацеў здацца немцам адзін у абмен на жыццё дзяцей, затым вырашыў пакончыць з сабой, спадзеючыся, што немцы не стануць забіваць дзяцей. Але многае вырашыла запіска старэйшай дачкі Лізы, перададзеная Шмырову: «Тата, за нас не хвалюйся, нікога не слухай, да немцаў не бяжы. Калі цябе заб'юць, то мы, нямоглыя, і за цябе не адпомсцім А калі нас заб'юць, тата, то за нас будзе помста». 14 лютага 1942 года гітлераўцы расстралялі дзяцей, сястру Міная Шмырова і маці яго жонкі. У яго больш не засталося родных. Запіску Лізы Мінай усю вайну насіў у кішэні ля сэрца.
На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Яркая старонка гэтай барацьбы — Мінскае падполле, арганізатарамі якога былі I. Казінец, I. Кабушкін, У. Амельянюк, I. Матусевіч.
З першых дзён акупацыі горада падпольшчыкі ўчынялі дыверсіі на прадпрыемствах, у фашысцкіх установах, перадавалі ў партызанскія атрады зброю, медыкаменты, звесткі аб руху ваенных эшалонаў, планы размяшчэння ваенных аб'ектаў. У 1943 г. мінскія падпольшчыкі разам з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойстве гаўляйтэра Беларусі В. Кубэ, падклаўшы яму ў ложак міну. Удзельнікі гэтай аперацыі А. Мазанік, М. Осіпава, Н. Траян сталі Героямі Савецкага Саюза.
Дыверсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле Орша разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо гэтага вузла К. Заслонаў, які прыбыў з-за лініі фронту. Яго людзі пачалі рабіць міны, знешне падобныя на кавалкі вугля, якія праз вугальныя склады падкідваліся ў паравозныя топкі. Заслонаўцы вывелі са строю больш за 200 паравозаў і ажыццявілі каля 100 крушэнняў паяздоў.
Шэрагі народных мсціўцаў пасля перамогі Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой значна ўзраслі, што дало магчымасць стварыць на базе асобных атрадаў буйныя партызанскія фарміраванні - брыгады і злучэнні. У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць каля 60% тэрыторыі Беларусі, на якой было сфарміравана больш за 20 партызанскіх зон.
Цэнтральным штабам партызанскага руху была спланавана акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый ворага з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. Галоўныя ўдары партызаны наносілі па варожых камунікацыях, у асноўным па чыгуначных магістралях. Гэтыя акцыі атрымалі назву «рэйкавая вайна».
За час акупацыі пад выглядам барацьбы супраць партызан гітлераўцы правялі ў Беларусі больш як 140 карных экспедыцый, у час якіх цэлыя раёны ператварыліся ў “зоны пустыні”.
Беразнякі, Бор, Боркава, Бярозка… Усяго 628 вёсак. Тужлівая цішыня… Яна ўвабрала ў сябе гул шалёнага агню і надрыўны плач дзяцей і страшэнны крык маці, віскатлівы захлёб аўтаматаў і стогны паміраючых ад куль. І сярод іх – Хатынь.
22 сакавіка 1943 года фашысты спалілі жывымі ўсіх жыхароў гэтай вёскі. У агні загінула 149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей. Назва Хатынь стала сімвалам трагедыі беларускага народа ў гады вайны.
Вы чулі, як у Хатыні
Звоняць каміны?
Кроў у жылах стыне,
Як слухаеш тыя званы.
Кроў у жылах стыне,
Слухаеш і маўчыш,
А наўкола – пустыня,
А наўкола – ціш.
Звоняць, звоняць званы Хатыні, горам адгукваючыся ў душах людзей, якія перажылі жудасныя гады акупацыі, і тых, хто нарадзіўся пасля вайны.
  Дарогі вайны… Колькі іх пройдзена савецкімі воінамі па стэпах і балотах, камяністых перавалах і ўзгорках, лясных масівах і чыстых палях.
Успомнім усіх пайменна,
Горам успомнім сваім.
Гэта трэба не мёртвым –
Гэта трэба жывым!
Ідуць апошнія баі ў Берліне, ідзе падрыхтоўка да штурму чарговага дома, і некаторы час на перадавой наступіла зацішша. І раптам кожны, хто знаходзіўся на назіральным пункце камандзіра дывізіі, хаваўся ў руінах, убачыў, як з аднаго дома на нямецкім баку выйшла жанчына з дзіцем на руках і стала пераходзіць вуліцу. Яны былі ўжо на яе сярэдзіне, калі з нямецкага боку раздалася кулямётная чарга, і жанчына, не выпускаючы дзіцяці, як нежывая, звалілася на брук. Прайшоў нейкі час, і байцы пачулі гучны плач дзіцяці. Ён поўзаў каля забітай маці, абдымаў яе і так плакаў, што ў загартаваных вайной салдат мароз пайшоў па скуры.
І тады з хованкі падняўся баец. Закінуўшы за плечы аўтамат, ён прыціснуўся да маставой, папоўз у бок дзіцяці, якое плакала. «Сяржант, назад!» - крыкнуў камандзір роты, але той толькі махнуў рукой і папоўз далей. Гэтым сяржантам быў беларус Трыфан Лук'яновіч.
Лук'яновіч дапоўз да забітай жанчыны, узяў немецкую дзяўчынку і папоўз назад. Але паўзці з дзіцем было няёмка. Ён устаў і, прыціскаючы дзяўчынку да грудзей, прыгнуўшыся, пабег. І калі ўжо дабег да сваіх, з нямецкага боку пачуўся адзіны стрэл: відаць, прытаіўся ў руінах снайпер, які вырашыў не выпускаць сваю ахвяру. Лук'яновіч пахіснуўся, але паспеў перадаць сваю ношу ў працягнутыя рукі байцоў і ўпаў.
Праз пяць дзён Трыфан Андрэевіч Лук'яновіч памёр у ваенным шпіталі, не дажыўшы да перамогі некалькі дзён.
Гэтая гісторыя мела працяг. Пры стварэнні вядомага ўсяму свету помніка воіну-вызваліцелю ў берлінскім Трэптаў-парку скульптар Яўген Вучэціч узяў за аснову менавіта подзвіг Трыфана.
Ніхто не забыты, нішто не забыта – гэтыя словы гавораць аб тым, што гераічнае мінулае навекі застанецца ў народнай памяці як слава ветэранам, як боль страт. Жыве гэтае мінулае ў свядомасці і сэрцах не толькі людзей старэйшага пакалення, але і іх дзяцей, унукаў, праўнукаў, якія не ведалі вайны. Жыве і вучыць жыць па самых высокіх мерках патрыятызму і маралі. Вучыць ненавідзець вайну, цаніць і абараняць мір.

Разносяць чаромхавы дух маладыя вятрыскі.
Вішнёваю квеценню травень мяце на парог.
Мая Беларусь... там і тут - не злічыць - абеліскі,
На плошчах, у скверах і на скрыжаваннях дарог.
І проста, як гэты, за вёскай на ціхім пагорку.
Узняўшы ў густы салаўіны бярозавы цень
Прыбраную ў новую чырвань геройскую зорку,
Сустрэне ўрачысты, авеяны славаю дзень.
Букетам ля ўзножжа барвова-цюльпанава рдзее
Удзячная памяць - над ёю не ўладны гады.
Стаяць абеліскі. Наш гонар. Сумленне. Надзея -
Вясна пераможная ліха змяла назаўжды.
Завіс над зямлёй распластанай хмурынкаю бусел.
Нішто не парушыць хвіліну святой цішыні.
У неба глядзяць абеліскі маёй Беларусі.
Іх столькі... І болей не трэба нам, Бог барані.
Радзіме любімай і крыўды хапіла, і болю.
Маўчаць абеліскі. Ды памяць з гадамі ўдвая
Патрэбней. Я помню. І ўнукам забыць не дазволю.
Хай шчасціць табе, Беларусь дарагая мая.

___________________________________________________________________________________




Трагедыя Вялікай Айчыннай вайны глыбокім болем адгукаецца ў сэрцах многіх пакаленняў беларусаў.

Урок памяці для навучэнцаў гімназіі сёння правяла старэйшы памочнік пракурора Кузняцова Ірына Уладзіміраўна сумесна з афіцэрамі камандавання ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь. Сустрэча была эмацыйнай, адкрытай і не пакінула абыякавымі ні дзяцей, ні гасцей.

Для захавання памяці аб самай трагічнай старонцы беларускай гісторыі напярэдадні Свята Вялікай Перамогі ў гімназіі была адкрыта экспазіцыя “Генацыд беларускага народа”. Фатаграфіі, дакументальныя пацверджанні масавага знішчэння людзей, успаміны... Экспазіцыя - гэта памяць для нашчадкаў і напамін нам усім: захавайце нашу гісторыю і нашу зямлю для новага пакалення!

Мы пражылі яшчэ адзін дзень на Зямлі, шчаслівы мірны дзень! Няхай жа і заўтрашні будзе не горшым, а толькі лепшым! Мы жадаем вам міру і шчасця!
___________________________________________________________________________________



👌У гэтыя хвіліны ў кінатэатры "Піянер" напярэдадні Дня народнага адзінства  праходзіць дэманстрацыя мастацкага фільма "На другім беразе" і сутрэча гледачоў са стваральнікамі кінастужкі.🎥

☝️Гімназія падчас дадзенага мерапрыемства на выставе "Я і мая Беларусь"❤️💚 прэзентуе тэматычную экспазіцыю "Генацыд беларускага народа". 🎖🕯

🕊Ты моцная адзінствам, мая Беларусь!🇧🇾

___________________________________________________________________________________




✅ 2️⃣9️⃣ чэрвеня педагогі і навучэнцы гімназіі прымаюць удзел у гарадской маладзёжнай грамадзянска-патрыятычнай акцыі "Мы памятаем! Мы ганарымся!",🎖 якая праходзіць у Мінскім гарадскім палацы дзяцей і моладзі і прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.🇧🇾

☝️Вопыт работы гімназічнага музея воінаў-інтэрнацыяналістаў  імя С.І.Грыцаўца прадстаўлены на музейнай пляцоўцы "Злачынствы без тэрміну даўнасці".

___________________________________________________________________________________




👌 Навучэнцы і педагогі гімназіі прынялі ўдзел у выставе, прымеркаванай да выязнога пасяджэння адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска  "Аб рэалізацыі праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва ў Першамайскім раёне г. Мінска".

👍 Гімназісты прадстаўлялі вопыт работы гімназіі  ў рамках работы па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні.

___________________________________________________________________________________



🔥🎖Мы помним

Мы видим, что дети понимают, какая тогда была страшная трагедия. И они по-своему передают эту боль. Важно, чтобы у детей сохранялась память о войне и Великой Победе. Генеральный прокурор Республики Беларусь А. Швед

👌🏻В рамках церемонии награждения победителей республиканского конкурса «Помнить. Чтить. Не допустить» 15 декабря в ратуше поисковый отряд гимназии представил свой опыт поисковой работы ссылка.🔥🎖

 Во многих учебных заведениях ведётся поисковая работа,которая требует больших усилий и внимания. Поэтому хотелось бы поблагодарить руководителей учебных заведений, которые занимаются поисковой работой, за их действительно нужный для нашей страны труд, направленный на сохранение памяти о героическом прошлом. Председатель Мингорисполкома В.Кухарев

🎖Память – это то, что живет вечно, что делает нас людьми.

___________________________________________________________________________________

Купальская трагедыя вогненнай вёскі

Мемарыяльныя аб’екты нашай зямлі - гэта летапіс болю і трапяткой надзеі, якая заўсёды захоўваецца ў сэрцах людзей. Яны напоўнены верай у перамогу і ўсхваляюць мужнасць, сілу і годнасць нашага народа. Аб адным з іх я і хачу расказаць.
На дарозе Ваўкавыск-Масты мы сустракаем звычайны дарожны знак… Шаулічы. Мама прапануе збочыць. Паварочваем. 2 кіламетры прасёлкавай дарогі прыводзяць нас у вёску… колішнюю.
Ідзём па былых Шаулічах… Маўчым...Мама расказвае...
У 1943 годзе ў вялікай і заможнай вёсцы Шаулічы, размешчанай на ўскраіне Замкавага лесу, было 77 хат, у якіх жыло 94 сям'і. Гісторыкі сведчаць, што паселішча было маляўнічае, дагледжанае, з добрым ветраком. Напярэдадні вайны была пабудавана новая школа.
За парадкам тут строга сачылі, а па абодва бакі вясковай вуліцы раслі слівы, яблыні. Кожны год увесну тут і зараз неяк па-асабліваму пышна квітнеюць сады, тыя сады. І ўсё…
Памяць аб трагічнай падзеі, якая адбылася на Ваўкавыскай зямлі, была ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе "Шаулічы" - адным з помнікаў, прысвечаным трагедыі вогненных вёсак, у якім сёння акрамя чатырохграннага абеліска, 2 брацкіх магіл, 2 помнікаў і 5 стэлаў узвышаюцца ўзгоркі, на якіх устаноўлены драўляныя зрубы-знакі з памятнымі таблічкамі, што адлюстроўваюць нумары дамоў і прозвішчы сямейнікаў, якія пражывалі ў іх. Гэта спаленыя фашыстамі вясковыя хаты. Яшчэ два журботныя крыжы ды бронзавы звон, як сэрца мемарыяла, сумным звонам нагадвае аб сотнях загубленых жыццяў... Мабыць, толькі выбрукаваная каменем вуліца дагэтуль захавала свой вонкавы выгляд і ўспаміны аб тым, як 80 гадоў назад па ёй апошні раз ішлі жыхары, якія яе калісьці і масцілі.
Маляўнічае паселішча жыло сваім мерным селькім жыццём, нічога не прадвяшчала бяды. Але летам 43-га ў гэтай вёскі забралі жыццё… і будучыню… Падставай да расправы з яе жыхарамі стала забойства галоўнага лекара Ваўкавыскага павета Мазура, які даводзіўся швагерам шэфу Беластоцкага гестапа. Мазур быў членам нацысцкай партыі і люта ненавідзеў палякаў. Многа людзей з яго “дапамогай” трапіла ў Нямеччыну на катаржныя работы. Цела лекара знайшлі ля Шауліч. Хто забіў яго, так і засталося нявысветленым. Ды і высвятленнем абставін гестапа Беластока сябе не абцяжарвала. У дэталях здарэння ніхто не разбіраўся, але рэакцыя прыйшла неадкладна: адразу быў абраны радыкальны спосаб адплаты. Знішчэнне мірных Шаулічаў стала помстай карнікаў мясцовым жыхарам.
Пакуль купальская ноч 1943 года плаўна растваралася ў досвітку, на вёску насоўвалася няшчасце: у яе бок ужо ішоў атрад карнікаў нямецкага гарнізона. Ніхто з жыхароў нават не падазраваў, у якім пякельным катле апынецца.
Гестапаўцы шчыльна, у тры кольцы, акружылі вёску. Задача стаяла адна: глядзець, каб ніхто з вёскі не ўцёк у лес... Карнікі, урываючыся ў дамы вяскоўцаў, пачалі выганяць іх на вуліцу. Збіралі ўсіх у адным месцы і правяралі па спісах. Тых, хто супраціўляўся, забівалі. Старых і падлеткаў замкнулі ў хляве, жанчын і дзяцей - у школе. Выпадковых гасцей выганялі за ачапленне.
Мужчын прымусілі капаць. Былі выкапаны дзве вялізныя ямы, па краях якіх фашысты ўваткнулі жалезныя пруткі, каб ніхто не змог выбрацца наверх. Сталі выводзіць вонкі людзей. Па абодва бакі прыгавораных да смерці жыхароў вёскі стаялі салдаты з аўтаматамі. Зямны шлях сумна заканчваўся каля ямы. Не вырвешся. Не ўцячэш: як толькі чалавек падыходзіў да ямы, чулася кароткая аўтаматная чарга, і цела падала на дно. Не ўсе гінулі адразу. Падалі ў магілу і параненыя, але іх не дабівалі - наступныя целы надзейна затулялі і мёртвых, і пакуль яшчэ жывых. Праз гадзіну ўсё было скончана.
Мужыкам з абозу загадалі ўзяць рыдлёўкі і закопваць магілы. Калі падышлі да ямаў, адкрылася страшнае відовішча: недабітыя людзі, якія ляжалі ўнізе, спрабавалі выбрацца наверх, да жыцця. Раздаваўся стогн... Нібы стагнала сама зямля. Ад убачанага мужчыны страчвалі прытомнасць.
Здзейсніўшы жахлівае, немцы спакойна выносілі з апусцелых дамоў адзенне, абутак, прадукты і іншыя каштоўнасці. Нарабаванае вывезлі ў горад на 400 падводах.
А потым вёску і бліжэйшыя хутары падпалілі: трое немцаў з ракетніцамі ў руках пайшлі па бязлюднай вёсцы. Стрэл - і запальны зарад улятаў у адчыненыя дзверы ці акно хаты.
Уначы пайшоў дождж. Ліў як з вядра ўвесь наступны дзень і ўсю ноч. Прырода нібы аплаквала нявінных ахвяр фашысцкага генацыду.
Зарыва стаяла над лесам больш за суткі: ад вёскі засталося папялішча. Так назаўжды зніклі з зямлі Шаулічы і яе жыхары: у той дзень тут загінула 366 чалавек, у тым ліку, 120 дзяцей... Малодшаму было ўсяго два дні.
На трэці дзень немцы знялі ачапленне, і жыхары суседніх вёсак падышлі да Шаулічаў і ўбачылі аселыя дзве ямы з зямлёй, набрынялай крывёю. Зямля нібы варушылася, спрабуючы дыхаць, варушылася яшчэ тры дні...
З попелу вёска не адрадзілася… ніхто больш не змог тут жыць: смерць адусюль глядзела ў вочы…
Ідзём па старадаўняй, выбрукаванай камянямі дарозе. Маладыя бярозкі і клёны, высаджаныя паабапал галоўнай вуліцы, перамяжоўваюцца з векавымі ліпамі і дубамі, садамі, якія сталі нямымі сведкамі тых страшных падзей. Яны выжылі... І кожны год пупышкі на іх галінах ператвараюцца ў лісце, кветкі - у плады... Жыццё прадаўжаецца, і памяць жыве.
У лёсе кожнага народа ёсць трагічныя старонкі гісторыі, якія нават бязлітасны час не зможа сцерці. Мы жывём пад мірным небам, не бачылі вайны і пажыццёва абавязаны тым, хто падараваў нам мір і свабоду.
Няхай журботны стогн звана Шаулічаў сёння перасцерагае ад паўтарэння страшнай трагедыі. Няхай яго металічны плач даляціць да тых куткоў Зямлі, дзе забыліся, што жыццё - гэта бясцэнны дар - самая вялікая каштоўнасць. Мы мусім аб гэтым памятаць заўсёды!
Гераічнае мінулае навекі застанецца ў народнай памяці як слава ветэранам, як боль страт. Жыве гэтае мінулае ў свядомасці і сэрцах не толькі людзей старэйшага пакалення, але і іх дзяцей, унукаў, якія не ведалі вайны. Жыве і вучыць нас жыць па самых высокіх мерках патрыятызму і маралі. Вучыць ненавідзець вайну, цаніць і берагчы мір. Шануйце сваё жыццё і нясіце ў сэрцах памяць аб героях i ахвярах Вялікай Айчыннай вайны! (Міраслаў Абярган, даследаванне ў рамках рэспубліканскага конкурсу "Па старонках дзённіка вандроўніка")


___________________________________________________________________________________


🕯ХАТЫНЬ. 80-годдзе ТРАГЕДЫІ. 🔥МЫ ПАМЯТАЕМ!🙏

⚡️У лёсе кожнага народа ёсць трагічныя старонкі гісторыі, якія нават бязлітасны час не можа сцерці. 📝22 сакавіка - дата, пра якую ведае кожны беларус:🔥 дзень трагедыі ў Хатыні.🔥

Сэрца, слухай званы,
Помні ўсё, не астынь,
Як дагэтуль не стыне
На лясной  лугавіне
Мая рана, мой боль,
Мая памяць — Хатынь! 

🙏Вайна пакінула крывавы след у гісторыі нашага народа. 🔥Але памяць людская не сцірае жудасныя і гераічныя падзеі, не сціхае боль ад страт, не затуманьваецца слава герояў. 🎖Эстафета памяці перадаецца з пакалення ў пакаленне.🙏У памяці беларусаў назаўжды застанецца Хатынь.🔥 І нават праз стагоддзі не будзе апраўдання гэтаму бесчалавечнаму знішчэнню нявінных жыхароў.🕯

✨🌸Мы жывём пад мірным небам, не ведаючы клопату і бяды. Мы не бачылі вайны, але ведаем, як цяжка прыходзілася людзям у той час. Мы пажыццёва абавязаны тым, хто падараваў нам мір і свабоду.🇧🇾

❤️Шануйце сваё жыццё і нясіце ў сэрцах памяць аб героях і ахвярах Вялікай Айчыннай вайны!💚

Буклет