Пошукавы атрад гімназіі запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да ўдзелу ў праекце “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”, які прысвечаны родным, блізкім, якія прынялі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне, падзеям і фактам аб вайне.
Раскажыце нам гісторыю Вашай сям’і падчас Вялікай Айчыннай вайны, прыміце самы актыўны ўдзел у стварэнні летапісу “У страі заўжды. У памяці навечна.”
💐Дзень Перамогі - гэта дзень памяці і дзень перамогі жыцця💐
💥Гераічныя старонкі Вялікай Перамогі нашага народа назаўжды застануцца яго гісторыяй,🌈🌞 а мірнае неба, 👫шчаслівае дзяцінства, стваральная праца ✨будуць сучаснасцю і будучыняй роднай Беларусі!
💚Хай неба заўсёды будзе мірным, магчымасці будаваць будучыню - бязмежнымі, а колькасць поспехаў няўхільна расце!❤️
💐💥Са святам, з Днём Вялікай Перамогі!💥💐
Мінулае... Яно ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва, калі гэтае мінулае - ВАЙНА. Нават, калі ты сам не перажыў яе, а ведаеш пра той мужны і суровы час толькі з кніжак, кінафільмаў, успамінаў родных і блізкіх людзей, ветэранаў. Прайшлі дзесяцігоддзі, як скончылася Вялікая Айчынная, але яе рэха да гэтага часу не заціхае ў людскіх душах. З той ваеннай пары да сённяшніх дзён да нас даходзяць гісторыі пра жыццё людзей у гады вайны, пра подзвігі дзядоў і прадзедаў, дзяцей вайны. Дакладныя факты, даты, імёны губляюцца, скажаюцца, забываюцца, а часам проста не так фармулююцца. Але мы абавязаны ўсё памятаць, каб гэтая бяда не вярнулася да нас ізноў. Мы верныя гэтай памяці, захоўваем яе ў кожнай хаце, кожнай сям'і. Пошукавы атрад гімназіі запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да ўдзелу ў праекце “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”, які прысвечаны родным, блізкім, якія прынялі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне, падзеям і фактам аб вайне. Раскажыце нам гісторыю Вашай сям’і падчас Вялікай Айчыннай вайны, прыміце самы актыўны ўдзел у стварэнні летапісу “У страі заўжды. У памяці навечна.” (гісторыі, фотаздымкі, дакументы дасылайце ці перадавайце класным кіраўнікам. Мы будзем удзячны кожнаму ўдзельніку.) Захоўваючы памяць аб страшнай вайне і подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, мы вучымся шанаваць мір. Шануйце сваё жыццё і нясіце ў сэрцах памяць аб героях i ахвярах Вялікай Айчыннай вайны! Памяць - гэта тое, што жыве вечна, што робіць нас людзьмі...Мы помнім!
У часу ёсць свая памяць - гісторыя. І таму свет ніколі не забывае аб трагедыях, якія ўзрушвалі планету ў розныя эпохі, у тым ліку і аб жорсткіх войнах, якія забралі мільёны жыццяў.
На жаль, з кожным годам ветэранаў і проста сведкаў вайны, якія маглі б з першых вуснаў расказаць аб тым, чаму нельга дапускаць паўтарэння ваенных дзеянняў, становіцца ўсё менш і менш.
А іх успаміны…вельмі цяжкія і балючыя… І дзеляцца яны імі, можа, трохі скупа і нямнога, але мы разумеем, што для іх гаварыць пра вайну – гэта гаварыць пра сябе, сваё жыццё, у якім было шмат горкіх страт...
Без мінулага няма будучыні. Ведаць гісторыю сваёй сям'і, ганарыцца ёю, пераймаць вопыт сваіх продкаў неабходна, каб будаваць новае жыццё.
🔥Ёсць падзеі, даты, якія ўвайшлі ў гісторыю… Пра іх памятаюць. 🎖 Мы памятаем мінулае і ўпэўнены, што мірная будучыня нашай краіны - у надзейных руках маладога пакалення!👍
💫Навучэнцы 4 БВ класаў прадаўжаюць удзел у рэспубліканскім праекце "Памяць пакаленняў у імя будучыні" і расказваюць сёння пра сваіх Герояў . 🌟🎖Тым самым яны ўшаноўваюць памяць усіх, каго забрала ваеннае ліхалецце,🔥💐аддаюць даніну памяці ўсім, хто загінуў за мір і незалежнасць нашай Беларусі.💚❤️
🎖Нашы продкі ... яны думалі пра цябе і пра мяне: каб нарадзіліся, каб любілі, каб маглі зберагчы самае каштоўнае – жыццё. Іх мільёны, што жылі і загінулі маладымі. А тыя, што вярнуліся дамоў жывымі, засталіся жыць з рэхам вайны ў вушах, з болем у сэрцы, з глыбокай ранай у душы...
⭐️❗️Памяць - гэта тое, што жыве вечна, што робіць нас людзьмі. Мы помнім❗️⭐️
🔥НЕЗАБЫТЫЯ ГЕРОІ НЕЗАБЫТАЙ ВАЙНЫ: Алена Васільеўна Грышына, бібліятэкар гімназіі, расказвае пра Героя сваёй сям'і, пра свайго бацьку Васілія Кандрацьевіча Падлужняка.🎖
💪НЕЗАБЫТЫЯ ГЕРОІ НЕЗАБЫТАЙ ВАЙНЫ: Маргарыта Ільінічна Чыгвінцава, настаўніца матэматыкі,расказвае пра Героя сваёй сям'і, свайго бацьку Ілью Міхайлавіча Арэшчанкава💪
💪НЕЗАБЫТЫЯ ГЕРОІ НЕЗАБЫТАЙ ВАЙНЫ: Аляксандра Сарока, навучэнка 2 "А" класа, расказвае пра Героя сваёй сям'і, свайго прадзеда Анатолія Паўлавіча Жабкіна💪
💪НЕЗАБЫТЫЯ ГЕРОІ НЕЗАБЫТАЙ ВАЙНЫ: Мар'яна Гаруновіч, навучэнка 4 "Б" класа, расказвае пра Героя сваёй сям'і, свайго прадзеда Мікалая Сцяпанавіча Чарныша💪
💪НЕЗАБЫТЫЯ ГЕРОІ НЕЗАБЫТАЙ ВАЙНЫ: Сямён Васілеўскі, навучэнец 4 "В" класа, расказвае пра Героя сваёй сям'і, свайго прадзеда Івана Аляксандравіча Жмуткоўскага💪
💪НЕЗАБЫТЫЯ ГЕРОІ НЕЗАБЫТАЙ ВАЙНЫ: Алена Яўгеньеўна Натарава, настаўніца пачатковых класаў, расказвае пра Героя сваёй сям'і, свайго дзеда Максіма Паўлавіча Натарава💪
💪НЕЗАБЫТЫЯ ГЕРОІ НЕЗАБЫТАЙ ВАЙНЫ: Фёдар Мятлушка, навучэнец 4 "Б" класа, расказвае пра Героя сваёй сям'і, свайго прадзеда Веніяміна Фёдаравіча Мельнікава💪
💪НЕЗАБЫТЫЯ ГЕРОІ НЕЗАБЫТАЙ ВАЙНЫ: Людміла Ігнацьеўна Качан, настаўніца пачатковых класаў, расказвае пра Героя сваёй сям'і, свайго свёкра Івана Сідаравіча Качана💪
💪НЕЗАБЫТЫЯ ГЕРОІ НЕЗАБЫТАЙ ВАЙНЫ: Таццяна Міхайлаўна Розум, настаўнік працоўнага навучання, расказвае пра Герояў сваёй сям'і, свайго бацьку Розум Міхаіла Дзмітрыевіча і яго роднага брата Антона Дзмітрыевіча💪
💪НЕЗАБЫТЫЯ ГЕРОІ НЕЗАБЫТАЙ ВАЙНЫ: Алена Мікалаеўна Бандаровіч, настаўнік англійскай мовы, расказвае пра Героя сваёй сям'і, прадзеда Уладзіміра Раманавіча Паліводу🎖
💪НЕЗАБЫТЫЯ ГЕРОІ НЕЗАБЫТАЙ ВАЙНЫ: Ганна Асташонак, навучэнка 4 "Б" класа, расказвае пра Герояў сваёй сям'і, прадзедаў Шарстнова Міхаіла Аляксандравіча і Асташонка Леаніда Мікітавіча🎖
🥀Войны не знаем мы, и Слава Богу!
Спасибо, наделенной нам судьбе,
🥀Ведь деды проложили нам дорогу,
Жить и трудиться мирно на земле!🕊
💪Ветэран жыве побач
💪#30_дней_до_победы
❤️Дарыць увагу, павагу і цяпло сэрцаў людзям старэйшага ўзросту важна кожны дзень☝️, але асабліва прыемна ім наша ўвага ў святочныя дні.💪
💪Таццяна Андрэеўна Калабан, ветэран партызанскага руху, з якой мы сябруем шмат гадоў, напярэдадні Дня Вялікай Перамогі💪 шчырыя словы радасці і пажаданні дабра і міру адрасуе маладому пакаленню - удзельнікам гарадской ваенна-патрыятычнай акцыі "Зорны паход-2024", якія завіталі да яе з віншаваннямі напярэдадні Дня Вялікай Перамогі .💪
💪💪Святы абавязак кожнага - беражліва захоўваць і несці скрозь гады памяць пра тых, хто "каваў" для нас Вялікую Перамогу, набліжаючы дзень вызвалення. 💪Дзякуючы вызваліцелям, сёння мы можам радавацца шчасліваму жыццю і мірнаму небу.💪
🌷 Патрыятычная акцыя🌷 "Ветэран жыве побач”– гэта пастаянны клопат аб людзях, якім патрэбна ўвага, аб людзях, перажыўшых вайну.⭐️ Кожнаму з нас не патрэбна тлумачыць, хто такія ветэраны. 🎖Мы ведаем, што яны зрабілі для нас з вамі. ❗️Навучэнцы гімназіі наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны 🔆Яцэвіч Галіну Аляксандраўну, 🔅 Калабан Таццяну Андрэеўну і 🔆Кабаніхіну Антаніну Іванаўну. Дзеці сваімі рукамі зрабілі віншавальныя паштоўкі✉️, напісалі шчырыя словы ўдзячнасці і павіншавалі паважаных ветэранаў з надыходзячым святам Перамогі кветкамі 💐і салодкімі пачастункамі. 🍰А самае галоўнае – дзеці паслухалі ўспаміны жанчын, якія маюць велізарны жыццёвы вопыт.