21 февраля 2025 г.

Генацыд: успомніць ўсё

 


Сёння ў 3-11 класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны", падчас якіх вялася размова аб трагічных старонках гісторыі нашага народа.
💪
Сёння ўспомнілі пра лагеры смерці, гета, карныя аперацыі. Гаварылі пра кошт міру і подзвіг нашага народа, пра піянераў-герояў і неабходнасць захавання гістарычнай памяці.
Абавязак тых, хто цяпер жыве, перад загінуўшымі - беражліва захоўваць памяць аб тых страшных падзеях і не даць бядзе зноў разгуляцца на нашай роднай Зямлі.