Двойчы Герой Савецкага Саюза С. І. Грыцавец

Першая экспазіцыя нашага музея прысвечана Двойчы Герою Савецкага Саюза лётчыку Сяргею Іванавічу Грыцаўцу. За выратаванне камандзіра ў небе Халкін-Гала ён ганаруецца званнем Героя Савецкага Саюза.

Аляксандр Твардоўскі прысвяціў яму тады такія радкі:

У лётчиков наших такая порука,
Такое заветное правило есть:
Врага уничтожить — большая заслуга,
Но друга спасти — это высшая честь.

Подзвіг Грыцаўца паўтарылі шмат тысяч разоў салдаты ў гады Вялікай Айчыннай і Афганскай войн.

Сяргей Грыцавец нарадзіўся 19 ліпеня 1909 года ў вёсцы Бараўцы, цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці, у сям'і селяніна. У гады Першай сусветнай вайны сям'я Грыцаўца перабралася ў пасёлак Шуміха (гэта за Уралам), дзе прайшлі дзяцінства і юнацтва хлопчыка. Бацька, Іван Грыцавец, уладкаваўся працаваць аглядчыкам вагонаў. Тут жа, пасля сканчэння школы-сямігодкі, Сяргей працаваў на чыгунцы на станцыі Шуміха, і адгэтуль у 1927 годзе ён з'ехаў у горад Залатавуст, дзе некалькі гадоў быў слесарам на заводзе.


Бацька - Іван Антонавіч, маці - Ганна Фамінічна


Дом у Шумісе

Сяргею Грыцаўцу 16 гадоў (у год заканчэння школы)

У Савецкай Арміі з 1931 года. У 1932 годзе па камсамольскай пуцёўцы ён скончыў Арэнбургскую ваенную школу пілотаў і школу паветранага бою ў 1936 годзе. Камандаваў звяном, атрадам, палком.


У чэрвені 1938 года, у складзе групы з 34 лётчыкаў, прыбыў у Іспанію для аказання дапамогі рэспубліканскім ВПС. У паветраных баях знішчыў 30 самалётаў суперніка асабіста і 7 у групе. У адным з баёў на І-16 здолеў збіць 7 самалётаў (з іх 5 Фіят Cr.32), але і яго машына была сур'ёзна пашкоджана. 18 жніўня 1938 года, у дзень Авіяцыі, збіў 2 "Фіята". Са сваімі лётчыкамі часам залазілі без кіслародных прыбораў на вышыню да 7 км, каб адтуль абрынуць удар на суперніка. За подзвігі ў небе Іспаніі, 22 лютага 1939 года Сяргею Іванавічу Грыцаўцу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.


Баявыя сябры Антоніа Арыяса. Іспанія. 1938 г.

Асабліва вызначыўся ў заключных і самых цяжкіх баях за Эбро, дзе немцы выкарыстоўвалі дасведчаныя узброеныя гарматамі "месеры" і значна праўзыходныя ў хуткасці І-16. Толькі за 20 дзён жніўня савецкімі і іспанскімі лётчыкамі былі збіты 72 варожыя самалёты.

Апошні раз пілоты групы Сяргея Грыцаўца ўдзельнічалі ў баі 15 кастрычніка 1938 года, калі было паднята ў паветра каля 100 знішчальнікаў рэспубліканскіх ВПС у складзе 7 эскадрылляў. Тады над ракой Эбро, сумеснымі намаганнямі савецкіх і іспанскіх лётчыкаў, было збіта 3 "месеры" і 5 "фіятаў". Нашы страты склалі 3 самалёты (усе лётчыкі выратаваліся на парашутах).

Аднак, да часу заканчэння 113-дзённай бітвы за Эбро, з 34 лётчыкаў, якія прыбылі разам з Грыцаўцом у чэрвені 1938 г, засталося ў страі толькі 7.


Савецкія лётчыкі ў Манголіі. 1939 г.

Пасля Іспаніі (летам 1939 года) Грыцавец быў накіраваны ў Манголію, дзе стаў удзельнікам баёў з японскімі захопнікамі на рацэ Халкін-Гол. Лётаў на І-16, затым камандаваў асобнай групай найноўшых знішчальнікаў І-153. У паветраных баях асабіста збіў 12 японскіх самалётаў. 26 чэрвеня над тэрыторыяй, занятай супернікам, быў збіты самалёт камандзіра 70-га ІАП Маёра В.Забалуева. У гэтым баі ўдзельнічаў і Сяргей Грыцавец. Нядоўга думаючы, ён пасадзіў сваю машыну непадалёк ад месца, дзе прызямліўся таварыш, дапамог яму забрацца ў кабіну і ўзляцеў пад агнём японскай пяхоты. За перамогі ў паветраных баях і выратаванне камандзіра Сяргей Грыцавец быў узнагароджаны другой Залатой Зоркай Героя Савецкага Саюза (Указ ад 29 жніўня 1939 года).


17 красавіка 1939 г. М.І. Калінін уручае С.І. Грыцаўцу ордэн Леніна і грамату Героя Савецкага Саюза

Ён быў не толькі выдатным паветраным байцом, але і цудоўным настаўнікам. Дзясяткі маладых лётчыкаў вучыліся ў Грыцаўца мастацтву паветранага бою. Ён праводзіў з імі разборы палётаў, заняткі па тактыцы, вучыў спалучаць манеўр і агонь: Толькі секунда адводзіцца лётчыку на прыцэльную чаргу, - казаў ён - Толькі адна секунда!

Ён і сапраўды ўмеў першым даць чаргу, на якую долю секунды апярэджваючы ворага. Атакаваў заўсёды нечакана, ніколі не дапускаючы шаблону ў тактыцы. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны менавіта Грыцавец быў самым дзейсным савецкім лётчыкам-знішчальнікам  - меў 42 асабістыя перамогі.

Сяргей Грыцавец загінуў у авіяцыйнай катастрофе 16 верасня 1939 года: вылецеў да новага месца прызначэння, а ў яго самалёт урэзаўся знішчальнік, які прызямляўся. За час службы быў узнагароджаны Ордэнамі Леніна (двойчы) і Чырвонага Сцяга (двойчы). На месцы гібелі Сяргея Грыцаўца, у вёсцы Балбасава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, устаноўлены помнік, бронзавы бюст - у г. Баранавічы і мемарыяльная дошка - у Мінску.




Помнік Грыцаўцу С.І. 1961г. па праекце скульптара З. Азгура і архітэктараў Г. Сысоева і С. Мусінскага


Бюст С.Грыцаўца ў Мінску (Азгур)

Бюст С.Грыцаўца ў пасёлку Балбасава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці


Бюст С.Грыцаўца на тэрыторыі вайсковай часці А-4104 у горадзе Чугуеў Харкаўскай вобласці (Украіна)


Бюст С.Грыцаўца на тэрыторыі Краснадарскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў


Помнік С.І. Грыцаўцу ў г. Баранавічы


Помнік С.І. Грыцаўцу ў Шумісе


Помнік С.І.Грыцаўцу ў Манголіі


Сухагруз