Дзмітрый Міхайлавіч Манкевіч нарадзіўся 10 жніўня 1961 года ў горадзе Мінск (Беларусь). Беларус. Скончыў сярэднюю школу №93 горада Мінска (зараз гэта гімназія №9 г. Мінска імя Д.М. Манкевіча), музычную школу №9 горада Мінска, Мінскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №52 будаўнікоў па спецыяльнасці «цясляр». Працаваў цесляром у будаўнічым трэсце №4 горада Мінска. Адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума.
Ва Узброеныя Сілы
СССР прызваны 2 лістапада 1979 года Першамайскім раённым ваенным камісарыятам
горада Мінска.
У Рэспубліцы Афганістан
з лютага 1980 года. Служыў у 177-м мотастралковым палку 108-й мотастралковай
дывізіі (вайсковая частка палявая пошта 51863; горад Джабаль-Усарадж, правінцыя
Парван). У маі 1981 года быў прызначаны камандзірам мотастралковага аддзялення
з прысваеннем воінскага звання "малодшы сяржант". Праз некаторы час
стаў намеснікам камандзіра мотастралковага ўзвода з прысваеннем воінскага
звання «сяржант». Неаднаразова браў удзел у баявых аперацыях.
31 ліпеня 1981 года
ўдзельнічаў у ліквідацыі банды душманаў у раёне горада Гульбахор правінцыі
Парван (Панджшэрская цясніна). Пры пераследзе суперніка група з 6 чалавек, у
складзе якой знаходзіўся сяржант Манкевіч, трапіла ў варожую засаду і была
абстраляна. Усе савецкія воіны атрымалі раненні, адзін з іх радавы Іскакаў неўзабаве
памёр ад атрыманых ран. Сяржант Манкевіч аддаў загад адыходзіць па адным,
застаўшыся прыкрываць таварышаў. Ад атрыманага раней цяжкага ранення памёр на
полі бою. Астатнім байцам удалося выйсці жывымі.
Апошнія словы, якія
чулі выратаваныя ім сябры: "Адыходзьце, я прыкрыю".
Дзмітрый Манкевіч быў пахаваны
на Чыжоўскіх могілках (участак 1/1) у Мінску.
Узнагароджаны ордэнам
Чырвонай Зоркі (4.02.1982; пасмяротна), медалём «Воіну-інтэрнацыяналісту ад
удзячнага афганскага народа» і беларускім медалём "У памяць 10-годдзя
вываду савецкіх войскаў з Афганістана" (24.12.2003; пасмяротна).
З 2023 года наша гімназія носіць імя Д.М. Манкевіча.
Гаворачы аб Дзмітрыі,
нельга не сказаць пра яго маці - Манкевіч Лідзію Яфімаўну.
Лідзія Яфімаўна,
ветэран Вялікай Айчыннай вайны (у 13 гадоў была ўжо сувязной партызанскага
атрада імя газеты "Праўда"), жанчына дзейная, нястомная, з актыўнай
жыццёвай пазіцыяй. На працягу 10-ці гадоў узначальвала рэспубліканскую
асацыяцыю "Памяць і абавязак" сем'яў воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія
загінулі на вайне ў Афганістане. Яна наведвала шпіталі, дзе лячыліся
воіны-афганцы, удзельнічала ў будаўніцтве помніка на востраве смутку і выданні
буклета "Запомніце іх імёны".
Лідзія Яфімаўна гутарыць з воінамі Маладзечанскага раёна падчас семінара. 1997 г.
Менавіта дзякуючы
Лідзіі Яфімаўне была створана афганская экспазіцыя нашага музея, дзе мы можам
аддаць належнае героям, схіліць галаву перад мужнасцю і памяццю загінуўшых.
МІТЫНГ, ПРЫСВЕЧАНЫ АДКРЫЦЦЮ МЕМАРЫЯЛЬНАЙ ДОШКІ ВОІНУ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТУ, ВЫПУСКНІКУ ГІМНАЗІІ, ДЗМІТРЫЮ МІХАЙЛАВІЧУ МАНКЕВІЧУ
І будзеш жыць у кароткім слове памяць...
Мемарыяльную дошку памяці ў гонар воіна-інтэрнацыяналіста Дзмітрыя Міхайлавіча Манкевіча адкрылі ў першы дзень новага навучальнага года ў гімназіі. Гэта даніна памяці высокім учынкам, годнай самаадданасці і глыбокаму патрыятызму.
https://minsknews.by/memorialnaya-doska-voinu-internaczionalistu-d-mankevichu-poyavilas-na-zdanii-gimnazii-nosyashhej-ego-imya/




