Капсула з зямлёй Афганістана

 

Памяць... Вялікі сэнс у сабе нясе гэтае святое слова для нас. Мы памятаем аб тых, хто не вярнуўся з Вялікай Айчыннай. Мы памятаем і беражліва захоўваем памяць аб нашых родных і блізкіх, якія ўжо пайшлі з жыцця. Мы свята шануем памяць аб нашых сучасніках, якія загінулі ў Афганістане.

Афганистан, Афганистан -

Кричат израненные души,

Мы навсегда остались там,

В предгорьях желтых Гиндукуш.

Гэтыя словы з песні воіна-інтэрнацыяналіста Юрыя Вельскага сталі своеасаблівым гімнам людзям, якія прайшлі пекла Афганістана.

Наш музей воінаў-інтэрнацыяналістаў носіць імя Двойчы Героя Савецкага Саюза Сяргея Іванавіча Грыцаўца, воіна-інтэрнацыяналіста, які ваяваў у небе Іспаніі і Манголіі.

 

У СССР воінамі-інтэрнацыяналістамі лічыліся ваенныя, якія ўдзельнічалі ва ўзброеных канфліктах на тэрыторыі іншых дзяржаў. Афганская вайна была адным з нямногіх канфліктаў, удзел савецкіх салдат у якім не замоўчваўся. Таму пад воінамі-інтэрнацыяналістамі часцей за ўсё маюцца на ўвазе ўдзельнікі менавіта гэтага канфлікту, а дзень вываду войскаў - 15 лютага - зрабілі памятным.

 

Перад вам капсула з зямлёй Афганістана, палітая крывёю нашых землякоў, якую падарылі нашаму музею госці, воіны-інтэрнацыяналісты ў 2001 г.

 Гэта вайна пачалася 25 снежня 1979 года і доўжылася больш за дзевяць гадоў і стала самай працяглай і самай крывавай пасля Вялікай Айчыннай.

На Афганскай вайне пабывалі больш за 32 тыс. беларусаў, 771 з іх заплацілі жыццём за мірнае неба над Афганістанам. Разам з беларусамі кроў пралівалі жыхары іншых рэспублік тады яшчэ адзінай краіны.

У даследаванні Афганскай вайны, праведзеным афіцэрамі расійскага Генштаба, гаворыцца аб 26 тыс. загінуўшых, у тым ліку памерлых ад ран і хвароб.

Бітвы заканчваюцца, а гісторыя вечная. 35 гадоў таму скончылася і афганская вайна. Але ў памяці людской ёй яшчэ жыць доўга, таму што яе гісторыя напісана крывёю салдат і слязамі маці.

 

Лепшы сведка ваенных падзей - зямля, якая захоўвае прах і памяць герояў. Мы, успамінаючы афганскую вайну, будзем аддаваць салдатам вечную даніну падзякі.

 

Не жалели себя, выполняя приказ,

Перед Родиной долг свой сполна оплатили,

Ожидая атаки всегда, каждый час,

День за днем в ожидании вечном служили.

Вы боролись за жизнь, за себя, за друзей,

Прикрывая себя и товарища рядом,

Становилась убежищем груда камней

И осколки, взбесившись, падали градом.

Образ мужества в вас и отваги вдвойне,

Вы герои уже потому, что там были,

Что бы не говорили об этой войне,

Вы герои, вы верой и правдой служили.