Франтавыя канверты і пісьмо Ігара Даўгаполава

 Памяць... Вялікі сэнс у сабе нясе гэтае святое слова для нас. Мы памятаем аб тых, хто не вярнуўся з Вялікай Айчыннай. Мы памятаем і беражліва захоўваем памяць аб нашых родных і блізкіх, якія ўжо пайшлі з жыцця. Мы свята шануем памяць аб нашых сучасніках, якія загінулі ў Афганістане.

Афганистан, Афганистан -

Кричат израненные души,

Мы навсегда остались там,

В предгорьях желтых Гиндукуш.

Гэтыя словы з песні воіна-інтэрнацыяналіста Юрыя Вельскага сталі своеасаблівым гімнам людзям, якія прайшлі пекла Афганістана.

Гэта вайна пачалася 25 снежня 1979 года і доўжылася больш за дзевяць гадоў і стала самай працяглай і самай крывавай пасля Вялікай Айчыннай.

На Афганскай вайне пабывалі больш за 32 тыс. беларусаў, 771 з іх заплацілі жыццём за мірнае неба над Афганістанам. Разам з беларусамі кроў пралівалі жыхары іншых рэспублік тады яшчэ адзінай краіны. У даследаванні Афганскай вайны, праведзеным афіцэрамі расійскага Генштаба, гаворыцца аб 26 тыс. загінуўшых, у тым ліку памерлых ад ран і хвароб.

Афганская вайна была адным з нямногіх канфліктаў, удзел савецкіх салдат у якім не замоўчваўся. Таму пад воінамі-інтэрнацыяналістамі часцей за ўсё маюцца на ўвазе ўдзельнікі менавіта гэтага канфлікту, а дзень вываду войскаў - 15 лютага - зрабілі памятным.

У нашым музеі прадстаўлены фатаграфіі і рэчы хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прайшлі пекла ў Афганістане і загінулі зусім маладымі. Памяць аб іх мы імкнемся захаваць, каб іх подзвіг, іх ахвяра былі не марнымі.

Перад вамі канверты і пісьмо Ігара Даўгаполава, якія перададзены музею яго роднымі.

Ігар вучыўся ў 70-й школе Першамайскага раёна горада Мінска. Скончыў ПТВ № 8. У кастрычніку 1986 года быў накіраваны на службу ў Афганістан.

У сваім лісце родным ён пісаў: "Дэсантнік - гэта дзёрзкасць разведчыка, воля лётчыка, цягавітасць пяхотніка". Ад таго, наколькі ўважліва і ўмела дзейнічалі ён і яго таварышы, залежала жыццё тых, хто ішоў следам, поспех баявой аперацыі.

Загінуў Ігар 18 вераьня 1987 года. Да месца задання яго і іншых дэсантнікаў дастаўлялі на верталётах, якія патрапілі пад абстрэл. Машына, у якой знаходзіўся Ігар Даўгаполаў, была збіта. Адзін з яго апошніх запісаў - «Дэсантнікі не паміраюць - яны сыходзяць у неба».

Бітвы заканчваюцца, а гісторыя вечная. 35 гадоў таму скончылася і афганская вайна. Але ў памяці людской ёй яшчэ жыць доўга, таму што яе гісторыя напісана крывёю салдат і слязамі маці.

 


Не жалели себя, выполняя приказ,

Перед Родиной долг свой сполна оплатили,

Ожидая атаки всегда, каждый час,

День за днем в ожидании вечном служили.

Вы боролись за жизнь, за себя, за друзей,

Прикрывая себя и товарища рядом,

Становилась убежищем груда камней

И осколки, взбесившись, падали градом.

Образ мужества в вас и отваги вдвойне,

Вы герои уже потому, что там были,

Что бы не говорили об этой войне,

Вы герои, вы верой и правдой служили.