Запісная кніжка Дзмітрыя Манкевіча

 

Памяць... Вялікі сэнс у сабе нясе гэтае святое слова для нас. Мы памятаем аб тых, хто не вярнуўся з Вялікай Айчыннай. Мы памятаем і беражліва захоўваем памяць аб нашых родных і блізкіх, якія ўжо пайшлі з жыцця. Мы свята шануем памяць аб нашых сучасніках, якія загінулі ў Афганістане.

 

Афганистан, Афганистан -

Кричат израненные души,

 

 

 

Мы навсегда остались там,

В предгорьях желтых Гиндукуш.

 


Гэтыя словы з песні воіна-інтэрнацыяналіста Юрыя Вельскага сталі своеасаблівым гімнам людзям, якія прайшлі пекла Афганістана.

У СССР воінамі-інтэрнацыяналістамі лічыліся ваенныя, якія ўдзельнічалі ва ўзброеных канфліктах на тэрыторыі іншых дзяржаў. Афганская вайна была адным з нямногіх канфліктаў, удзел савецкіх салдат у якім не замоўчваўся. Таму пад воінамі-інтэрнацыяналістамі часцей за ўсё маюцца на ўвазе ўдзельнікі менавіта гэтага канфлікту, а дзень вываду войскаў - 15 лютага - зрабілі памятным.

Гэта вайна пачалася 25 снежня 1979 года і доўжылася больш за дзевяць гадоў і стала самай працяглай і самай крывавай пасля Вялікай Айчыннай.

На Афганскай вайне пабывалі больш за 32 тыс. беларусаў, 771 з іх заплацілі жыццём за мірнае неба над Афганістанам. Разам з беларусамі кроў пралівалі жыхары іншых рэспублік тады яшчэ адзінай краіны. У даследаванні Афганскай вайны, праведзеным афіцэрамі расійскага Генштаба, гаворыцца аб 26 тыс. загінуўшых, у тым ліку памерлых ад ран і хвароб.

Адным з такіх загінуўшых стаў Дзмітрый Манкевіч.

Дзіма нарадзіўся ў Мінску, вучыўся ў 93 школе, цяпер гэта наша гімназія № 9. Потым паступіў у ПТВ № 52 вучыцца па спецыяльнасці цясляр, захапляўся музыкай, скончыў музычную школу, наведваў спартыўныя гурткі ў ДАСАФ, авалодаў ігрой на гітары і баяне.

 Перад вамі запісная кніжка Дзмітрыя Манкевіча, якая была перададзена музею яго маці - Лідзіяй Яфімаўнай.

 

Гаснет багровое пламя заката,

Дремлют деревья в пушистом снегу,

«Жди меня, мама, сына-солдата,

Помни, я жить без тебя не могу»


Гэта словы напісаныя рукой Дзмітрыя. На жаль, у 18 гадоў у яго жыццё ўварваўся Афганістан.

Жизнь должна быть коротка и прекрасна. Жизнь свою надо прожить так, чтобы не было больно за бесцельно прожитые годы.

Гэтыя словы былі таксама знойдзены ў запісной кніжцы Дзмітрыя Манкевіча, якую разам з цынкавай труной перадалі сябры з Афганістана. Загінуў ён у цясніне Пяці львоў, ратуючы сваіх параненых таварышаў. Апошнія словы, якія чулі выратаваныя ім сябры: "Адыходзьце, я прыкрыю".

Дзесяць дзён Дзіма не дажыў да свайго дваццацігоддзя.

Бітвы заканчваюцца, а гісторыя вечная. 35 гадоў таму скончылася і афганская вайна. Але ў памяці людской ёй яшчэ жыць доўга, таму што яе гісторыя напісана крывёю салдат і слязамі маці.


Не жалели себя, выполняя приказ,

Перед Родиной долг свой сполна оплатили,

Ожидая атаки всегда, каждый час,

День за днем в ожидании вечном служили.

Вы боролись за жизнь, за себя, за друзей,

Прикрывая себя и товарища рядом,

Становилась убежищем груда камней

И осколки, взбесившись, падали градом.

Образ мужества в вас и отваги вдвойне,

Вы герои уже потому, что там были,

Что бы не говорили об этой войне,

Вы герои, вы верой и правдой служили.