Штурманскі сшытак Сяргея Емеца

 

Памяць... Вялікі сэнс у сабе нясе гэтае святое слова для нас. Мы памятаем аб тых, хто не вярнуўся з Вялікай Айчыннай. Мы памятаем і беражліва захоўваем памяць аб нашых родных і блізкіх, якія ўжо пайшлі з жыцця. Мы свята шануем памяць аб нашых сучасніках, якія загінулі ў Афганістане.

Афганистан, Афганистан -

Кричат израненные души,

Мы навсегда остались там,

В предгорьях желтых Гиндукуш.

Гэтыя словы з песні воіна-інтэрнацыяналіста Юрыя Вельскага сталі своеасаблівым гімнам людзям, якія прайшлі пекла Афганістана.

Гэта вайна пачалася 25 снежня 1979 года і доўжылася больш за дзевяць гадоў і стала самай працяглай і самай крывавай пасля Вялікай Айчыннай.

На Афганскай вайне пабывалі больш за 32 тыс. беларусаў, 771 з іх заплацілі жыццём за мірнае неба над Афганістанам. Разам з беларусамі кроў пралівалі жыхары іншых рэспублік тады яшчэ адзінай краіны. У даследаванні Афганскай вайны, праведзеным афіцэрамі расійскага Генштаба, гаворыцца аб 26 тыс. загінуўшых, у тым ліку памерлых ад ран і хвароб.

Афганская вайна была адным з нямногіх канфліктаў, удзел савецкіх салдат у якім не замоўчваўся. Таму пад воінамі-інтэрнацыяналістамі часцей за ўсё маюцца на ўвазе ўдзельнікі менавіта гэтага канфлікту, а дзень вываду войскаў - 15 лютага - зрабілі памятным.

У нашым музеі прадстаўлены фатаграфіі і рэчы хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прайшлі пекла ў Афганістане і загінулі зусім маладымі. Памяць аб іх мы імкнемся захаваць, каб іх подзвіг, іх ахвяра былі не марнымі.

Перад вамі штурманскі сшытак Сяргея Емеца, які перадалі нашаму музею яго родныя.

Сяргей нарадзіўся ў сям'і вайскоўца і з дзяцінства марыў быць вайскоўцам. Яго мара спраўдзілася. Ён скончыў Вышэйшую лётную вучэльню, а потым у яго жыццё ўварваўся Афганістан. Там Сяргей служыў лётчыкам-штурманам верталёта Мі-8, у вольны час рабіў нататкі ў гэтым сшытку.

У 1988 г. аэрадром, дзе базаваўся яго полк, патрапіў пад абстрэл душманаў.

 Адбылося гэта за 3 месяцы да вываду савецкіх войскаў з Афгана.

Афганістан перапыніў яго жыццёвыя планы, не адбылося вяселле...

Пасмяротна Сяргей узнагароджаны ордэнам баявога Чырвонага сцяга і медалём "Ад удзячнага афганскага народа".

Бітвы заканчваюцца, а гісторыя вечная. 35 гадоў таму скончылася і афганская вайна. Але ў памяці людской ёй яшчэ жыць доўга, таму што яе гісторыя напісана крывёю салдат і слязамі маці.

 

Не жалели себя, выполняя приказ,

Перед Родиной долг свой сполна оплатили,

Ожидая атаки всегда, каждый час,

День за днем в ожидании вечном служили.

Вы боролись за жизнь, за себя, за друзей,

Прикрывая себя и товарища рядом,

Становилась убежищем груда камней

И осколки, взбесившись, падали градом.

Образ мужества в вас и отваги вдвойне,

Вы герои уже потому, что там были,

Что бы не говорили об этой войне,

Вы герои, вы верой и правдой служили.