Памяць... Вялікі сэнс у сабе нясе гэтае святое слова для нас. Мы памятаем аб тых, хто не вярнуўся з Вялікай Айчыннай. Мы памятаем і беражліва захоўваем памяць аб нашых родных і блізкіх, якія ўжо пайшлі з жыцця. Мы свята шануем памяць аб нашых сучасніках, якія загінулі ў Афганістане.
Афганистан, Афганистан -
Кричат израненные души,
Мы навсегда остались там,
В предгорьях желтых Гиндукуш.
Гэтыя словы з песні
воіна-інтэрнацыяналіста Юрыя Вельскага сталі своеасаблівым гімнам людзям, якія
прайшлі пекла Афганістана.
Гэта вайна пачалася
25 снежня 1979 года і доўжылася больш за дзевяць гадоў і стала самай працяглай
і самай крывавай пасля Вялікай Айчыннай.
На Афганскай вайне
пабывалі больш за 32 тыс. беларусаў, 771 з іх заплацілі жыццём за мірнае неба
над Афганістанам. Разам з беларусамі кроў пралівалі жыхары іншых рэспублік тады
яшчэ адзінай краіны. У даследаванні Афганскай вайны, праведзеным афіцэрамі
расійскага Генштаба, гаворыцца аб 26 тыс. загінуўшых, у тым ліку памерлых ад
ран і хвароб.
Афганская вайна была
адным з нямногіх канфліктаў, удзел савецкіх салдат у якім не замоўчваўся. Таму
пад воінамі-інтэрнацыяналістамі часцей за ўсё маюцца на ўвазе ўдзельнікі
менавіта гэтага канфлікту, а дзень вываду войскаў - 15 лютага - зрабілі
памятным.
У нашым музеі
прадстаўлены фатаграфіі і рэчы хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прайшлі пекла ў
Афганістане і загінулі зусім маладымі. Памяць аб іх мы імкнемся захаваць, каб
іх подзвіг, іх ахвяра былі не марнымі.
Перад вамі ліст з
замалёўкамі і запісамі Аляксандра Ільчанкі, якія перададзены музею яго роднымі.
Аляксандр вучыўся ў 137 школе
Першамайскага раёна горада Мінска. Пасля школы скончыў прафтэхвучылішча па
спецыяльнасці слесар-рамонтнік. Быў фізічна моцным. Захапляўся спортам -
плаваннем, хакеем, футболам.
Па ўспамінах маці, ён адказна рыхтаваў
сябе да войска; прывучаў сябе да хады ў кірзавых ботах, вучыўся намотваць
анучы, займаўся стральбой і трапна страляў, пачаў займацца барацьбой.
Аляксандр памёр ад ран, атрыманых у Афганістане ў 1985 годзе ва ўзросце 20 гадоў. Пасмяротна
ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём "Ад удзячнага афганскага
народа".
Бітвы заканчваюцца, а
гісторыя вечная. 35 гадоў таму скончылася і афганская вайна. Але ў памяці людской
ёй яшчэ жыць доўга, таму што яе гісторыя напісана крывёю салдат і слязамі маці.
Не жалели себя, выполняя
приказ,
Перед Родиной долг свой
сполна оплатили,
Ожидая атаки всегда, каждый
час,
День за днем в ожидании
вечном служили.
Вы боролись за жизнь, за
себя, за друзей,
Прикрывая себя и товарища
рядом,
Становилась убежищем груда
камней
И осколки, взбесившись,
падали градом.
Образ мужества в вас и
отваги вдвойне,
Вы герои уже потому, что там
были,
Что бы не говорили об этой
войне,
Вы герои, вы верой и правдой служили.