Аскепак снарада рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Град"

 Памяць... Вялікі сэнс у сабе нясе гэтае святое слова для нас. Мы памятаем аб тых, хто не вярнуўся з Вялікай Айчыннай. Мы памятаем і беражліва захоўваем памяць аб нашых родных і блізкіх, якія ўжо пайшлі з жыцця. Мы свята шануем памяць аб нашых сучасніках, якія загінулі ў Афганістане.

Афганистан, Афганистан -

Кричат израненные души,

Мы навсегда остались там,

В предгорьях желтых Гиндукуш.

Гэтыя словы з песні воіна-інтэрнацыяналіста Юрыя Вельскага сталі своеасаблівым гімнам людзям, якія прайшлі пекла Афганістана.

Гэта вайна пачалася 25 снежня 1979 года і доўжылася больш за дзевяць гадоў і стала самай працяглай і самай крывавай пасля Вялікай Айчыннай.

На Афганскай вайне пабывалі больш за 32 тыс. беларусаў, 771 з іх заплацілі жыццём за мірнае неба над Афганістанам. Разам з беларусамі кроў пралівалі жыхары іншых рэспублік тады яшчэ адзінай краіны. У даследаванні Афганскай вайны, праведзеным афіцэрамі расійскага Генштаба, гаворыцца аб 26 тыс. загінуўшых, у тым ліку памерлых ад ран і хвароб.

Афганская вайна была адным з нямногіх канфліктаў, удзел савецкіх салдат у якім не замоўчваўся. Таму пад воінамі-інтэрнацыяналістамі часцей за ўсё маюцца на ўвазе ўдзельнікі менавіта гэтага канфлікту, а дзень вываду войскаў - 15 лютага - зрабілі памятным.

У нашым музеі прадстаўлены фатаграфіі і рэчы хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прайшлі пекла ў Афганістане і загінулі зусім маладымі. Памяць аб іх мы імкнемся захаваць, каб іх подзвіг, іх ахвяра былі не марнымі.

Перад вамі аскепак снарада рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Град".

Сістэма Град (ці БМ-21) - далёкі нашчадак знакамітай Кацюшы, яе распрацоўка пачалася ў 1959 годзе. Ужо ў канцы 1961 года вопытныя машыны былі адпраўлены на выпрабаванні, а ўвесну 1962 гады пачаліся вопытныя стрэльбы.

Першае баявое прымяненне БМ-21 адбылося падчас канфлікту СССР і Кітая на востраве Даманскі ў 1969 годзе. Машына паказала сябе добра і прымусіла кітайцаў адступіць. Пасля гэтага Град пачалі актыўна экспартаваць - яго прымянялі ў ходзе вайны ў Анголе, Судане і многіх іншых канфліктах.

У Афганскай вайне на долю "Градаў" выпала самая цяжкая праца. "Машына пераўзыходзіла ствольную артылерыю па далёкасці і памерах паражэння. "Градамі" апрацоўвалі падыходы да баз і раёны засяроджвання бандфарміраванняў. Стралялі і прамым навядзеннем, прычым досыць эфектыўна.

Пасля залпу па глінабітных умацаваннях ад іх, як правіла, заставаўся адзін пыл. І вядома, моцным быў псіхалагічны эфект баявога выкарыстання машыны, якую абарыгены празвалі "Шайтан-арба".

Гэты аскепак снарада ад "Шайтан-арбы" быў перададзены нашаму музею воінам-інтэрнацыяналістам.

Бітвы заканчваюцца, а гісторыя вечная. 35 гадоў таму скончылася і афганская вайна. Але ў памяці людской ёй яшчэ жыць доўга, таму што яе гісторыя напісана крывёю салдат і слязамі маці.