Фатаграфія адкрыцця 23 лютага 1999 г. у СШ №107 музея воінаў-інтэрнацыяналістаў

 

Памяць... Вялікі сэнс у сабе нясе гэтае святое слова для нас. Мы памятаем аб тых, хто не вярнуўся з Вялікай Айчыннай. Мы памятаем і беражліва захоўваем памяць аб нашых родных і блізкіх, якія ўжо пайшлі з жыцця. Мы свята шануем памяць аб нашых сучасніках, якія загінулі ў Афганістане.

 

Афганистан, Афганистан -

Кричат израненные души,

 

 

 

Мы навсегда остались там,

В предгорьях желтых Гиндукуш.

 


Гэтыя словы з песні воіна-інтэрнацыяналіста Юрыя Вельскага сталі своеасаблівым гімнам людзям, якія прайшлі пекла Афганістана.

Музей воінаў-інтэрнацыяналістаў імя С.І. Грыцаўца быў створаны ў 1962 г. і першапачаткова знаходзіўся ў 107 школе, якой знакаміты скульптар 3. Азгур падарыў бюст героя. У 1999 г. экспазіцыі музея былі абноўлены і ён набыў іншы профіль - музей воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэта было зроблена з нагоды 10-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана. З гэтага моманту афіцыйная назва музея - Музей воінаў-інтэрнацыяналістаў імя С.І.Грыцаўца.

Перад вамі фатаграфія адкрыцця нашага музея пасля рэканструкцыі. Дата здымка - 23 лютага 1999 г. Злева дырэктар СШ №107 Юрава Людміла Аляксееўна, справа першы дырэктар гэтай жа школы - Манкевіч Лідзія Яфімаўна - у той час старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі салдацкіх маці "Памяць і абавязак".

Сын Лідзіі Яфімаўны - Дзмітрый Манкевіч, не вярнуўся з Афганістана. Дзесяць дзён ён не дажыў да свайго дваццацігоддзя. Загінуў Дзіма ў цясніне Пяці львоў, ратуючы сваіх параненых таварышаў. Апошнія словы, якія чулі выратаваныя ім сябры: "Адыходзьце, я прыкрыю".

Гаснет багровое пламя заката,

Дремлют деревья в пушистом снегу,

«Жди меня, мама, сына-солдата,

Помни, я жить без тебя не могу»

Гэтыя словы з запісной кніжкі Дзмітрыя разам з цынкавай дамавінай перадалі яго сябры з Афганістана

Як жыць далей Лідзіі Яфімаўне падказала памяць аб сыне. Сама яна была ветэранам Вялікай Айчыннай вайны (у 13 гадоў была ўжо сувязной партызанскага атрада імя газеты "Праўда"), жанчынай дзейнай, нястомнай з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. На працягу 10-ці гадоў узначальвала рэспубліканскую асацыяцыю сем'яў воінаў-інтэрнацыяналістаў. Наведвала шпіталі, дзе лячыліся воіны-афганцы, удзельнічала ў будаўніцтве помніка на Востраве Смутку і выданні буклета "Запомніце іх імёны".

Паколькі Дзмітрый Манкевіч быў вучнем нашай гімназіі (тады СШ №93), то пасля ліквідацыі 107 школы музей па просьбе Лідзіі Яфімаўны быў перададзены нам.


Не жалели себя, выполняя приказ,

Перед Родиной долг свой сполна оплатили,

Ожидая атаки всегда, каждый час,

День за днем в ожидании вечном служили.

Вы боролись за жизнь, за себя, за друзей,

Прикрывая себя и товарища рядом,