12 февраля 2025 г.

Акцыя "Падары музею экспанат, пакінь памяць аб сабе"




  🚩Сёння ў гімназічным музеі воінаў-інтэрнацыяналістаў імя С.І.Грыцаўца адбылася цырымонія ўрачыстай перадачы Баразеннікавым Максімам Мікалаевічам, удзельнікам ГВГР "Шураві",📌 адзення дарослага афганца (перухан і пакуль), падсумкі для гранат, ражкоў для АК, пляшкі і кепкі, адзення афганскага дзіцяці на вечнае захоўванне.

🚩Падчас мерапрыемства Максім Мікалаевіч падзяліўся з навучэнцамі думкай аб тым, што вайна - гэта, перш за ўсё, зло, боль, гора, страты, слёзы, а таксама адзначыў, што нам важна   зберагчы мір, спакой і стабільнасць у нашай краіне.

🔥Гісторыя афганскай вайны напісана крывёю салдат і слязьмі маці, абеліскамі з бляшанымі зорачкамі.⭐️