Штогод да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у гімназіі праходзіць Дзень памяці і смутку, сустрэча сем'яў загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў вайны ў Афганістане.
👥Сярод удзельнікаў сённяшняй сустрэчы:
🔹намеснік старшыні Першамайскай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Аляксандр Доўгань
🔹Людміла Іосіфаўна Харытончык, удава воінаў-інтэрнацыяналіста Юрыя Харытончыка;
🔹Манкевіч Аляксандр Міхайлавіч, брат Дзмітрыя Міхайлавіча Манкевіча.
🇧🇾Мерапрыемства прайшло ў гімназічным музеі, дзе ўсе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых на вайне ў Афганістане хвілінай маўчання.
Сваёй гісторыяй службы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан падзяліўся з удзельнікамі мерапрыемства А. Доўгань, які распавёў пра тое, як мужна і прафесійна выконвалі свой абавязак нашы салдаты, як у самых складаных умовах праяўлялі яны стойкасць і высакароднасць, захоўвалі вернасць ваеннай прысязе і абавязку.
Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі Дзмітрыю Манкевічу.
💪Мы цэнім мір. Мы помнім.

.jpg)
.jpg)

.jpg)
.jpg)
.jpg)

.jpg)